Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакейны клюб «Данбас» можа пераехаць у Менск


Хакейны клюб «Данбас» разглядае магчымасьць правядзеньня матчаў у іншым горадзе ў наступным сэзоне КХЛ.

Пра гэта паведамляе сайт rsport.ru са спасылкай на прэзыдэнта лігі Аляксандра Мядзьведзева.

Данецкі палац спорту «Дружба», дзе выступае клюб «Данбас», быў спалены і разгромлены сэпаратыстамі ў ноч з 26 на 27 траўня. Уладальнік і прэзыдэнт хакейнага клюбу Барыс Калесьнікаў раней заяўляў, што арэну «Дружба» цалкам перабудуюць за 90 дзён і стадыён будзе гатовы да старту новага сэзону КХЛ.

«Атаку на палац не маглі зрабіць людзі, якія жывуць там і любяць хакей. Гэта ставіць пад пытаньне правядзеньне матчаў да стабілізацыі становішча. Мы выступілі з ідэяй праводзіць матчы ў іншых гарадах. Зараз абмяркоўваюцца варыянты Браціславы і Менску. У якасьці часовай меры — чаму не? Тэлебачаньне ёсьць, і заўзятары змогуць глядзець матчы», — сказаў Аляксандар Мядзьведзеў.
XS
SM
MD
LG