Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк не паедзе на саміт прэм’ераў СНД у Менск


Арсені Яцанюк

Арсені Яцанюк

На сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін СНД у Менску Ўкраіну прадставіць амбасадар.

30 траўня ў Менску адбудзецца паседжаньне кіраўнікоў урадаў краін, якія ўваходзяць у склад СНД. Свой удзел у гэтым мерапрыемстве пацьвердзілі прадстаўнікі ўсіх краін Садружнасьці.

На пытаньне, хто будзе прадстаўляць Украіну на гэтым саміце, прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык адказаў:

«Паводле той інфармацыі, якую мы цяпер маем, украінскі бок на гэтым паседжаньні будзе прадстаўляць амбасадар Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежэль».

Журналісты таксама папрасілі афіцыйнага прадстаўніка МЗС выказаць меркаваньне наконт выказваньня прадстаўніка так званай «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР), які паведаміў, што гэтае самаабвешчанае ўтварэньне зьвярнулася да ўладаў Беларусі з просьбай аб афіцыйным прызнаньні ў якасьці дзяржавы.

Дзьмітры Мірончык на гэта адказаў так: «Камэнтаваць гэтую навіну пакуль заўчасна».

Украінская пракуратура прызнала ЛНР, як і «Данецкую народную рэспубліку», тэрарыстычнай арганізацыяй.
XS
SM
MD
LG