Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славянску і Краматорску разгарнулася антытэрарыстычная апэрацыя


Пра-расейски баевік у Славянску
Пра-расейски баевік у Славянску

У гарадах Славянску і КраматорскуДанецкай вобласьці пачалася поўнамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя з прымяненьнем артылерыі і авіяцыі.

Пра гэта паведамляе данецкі сайт Остров.

«У Славянску і Краматорску пачалася буйнамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя. Ідзе абстрэл агнявых пазыцый баевікоў з паветра, працуюць ўстаноўкі залпавага агню», — паведамілі сайту відавочцы падзей.

У сацыяльных сетках, паведамляе «Остров», карыстальнікі пішуць, што з прыгарада Славянска не выпускаюць людзей, таму што ідзе наступ з верталётамі і самалётамі, а таксама, што ў раёне чыгункі чутныя выбухі і аўтаматныя чэргі.

«Так, ідзе антытэрарыстычная апэрацыя. Па горадзе носяцца „хуткія“. А баевікі спэцыяльна заходзяць у жылыя кварталы, робяць залпы па ўкраінскіх пазыцыях і яшчэ да таго, як нашы адкрываюць агонь у адказ, зьяжджаюць з гэтага месца. А нашы, атрымліваецца, б’юць па жылых кварталах», — распавёў відавочца сайту «Остров».

Таксама паведамляецца, што ёсьць перабоі з мабільнай сувязьзю, бо сетка перагружаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG