Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка выказаў незадаволенасьць эўразійскай інтэграцыяй


Беларусь не патрабуе ніякіх саступак у працэсе эўразійскай інтэграцыі, зьяўляючыся разам з Расеяй і Казахстанам удзельнікамі роўнапраўнага працэсу.

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў у Астане на паседжаньні Вышэйшага эўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў у вузкім коле, сустракаючыся зь кіраўнікамі Расеі і Казахстану.

«Ніякіх уступак Беларусь не патрабуе. Кожны ўносіць у інтэграцыю штосьці такое, што цікавае для ўсіх. І гэты ўнёсак абсалютна не абавязаны вымярацца толькі тонамі, кубамэтрамі і барэлямі», — заявіў Лукашэнка.

«Але не сказаць пра тое, што нейкая незадаволенасьць ёсьць, я не магу. У нас ёсьць яшчэ магчымасьць зрабіць нашы дамоўленасьці лепшымі. Да ўзаемнай выгады ўсіх удзельнікаў дамовы», — заўважыў кіраўнік Беларусі, якога цытуе БЕЛТА.
XS
SM
MD
LG