Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты захапілі зброю і будынак батальёна на Луганшчыне


На вуліцах Луганску

На вуліцах Луганску

Увечары 28 траўня ўзброеныя сэпаратысты захапілі частку будынкаў і зброі канвойнага батальёна Луганскага палка Нацыянальнай гвардыі.

Пра гэта паведамляе ўкраінская служба BBC.

са спасылкай на прэс-службу ведамства. Раней паведамлялася, што вайскоўцы адбілі напад на гэты батальён.

Аднак у Нацыянальнай гвардыі ўдакладнілі, што адбілі толькі першую спробу штурму, а далей нападнікі змаглі пракрасьціся на тэрыторыю батальёна, прыкрыўшыся роднымі вайскоўцаў і журналістамі.

Пад час нападу быў цяжка паранены адзін гвардзеец і забітыя некалькі сэпаратыстаў.

«Жывы шчыт»

У сераду ўвечары да батальёна, будынкі якога разьмешчаныя асобна ад вайсковай часткі 3035, прыбылі ўзброеныя людзі.

«Афіцэры і вайскоўцы-кантрактнікі адстрэльваліся... і змаглі супрацьстаяць першай спробе захопу часткі», — паведамілі ў Нацыянальнай гвардыі.

Нападнікі адступілі. Але пасьля, заяўляе Нацыянальная гвардыя, на гукі стрэлаў прыйшлі родныя, бацькі вайскоўцаў і журналісты. Гэтым скарысталіся сэпаратысты, сказалі ў падразьдзяленьні: цывільных выкарыстоўвалі як жывы шчыт, праніклі на тэрыторыю вайсковай часткі, атакавалі адміністрацыйны будынак і парушылі газаправод казармы.

«Пры гэтым першы паверх будынка злачынцы запоўнілі бацькамі вайскоўцаў і пагражалі падарваць памяшканьне», — заявілі ў Нацыянальнай гвардыі.

Вайскоўцы адступілі. «Пэўная частка будынкаў засталася ў руках нападнікаў, захоплена частка зброі праваахоўнікаў», — дадалі ў ведамстве.

Ваенных тэрміновай службы адвялі на бясьпечную адлегласьць і перадысьлякавалі ў іншую частку ваеннага гарадка.

Сьпікер абласнога аддзяленьня МУС Тацяна Пагукай раней паведаміла, што тыя, хто нападаў, прадставіліся байцамі батальёна «Зара».

Відавочцы расказвалі, што да вайсковай частцы пад’ехалі некалькі машын хуткай дапамогі, іншы транспарт туды не пускаюць.

Украінская ўлада заяўляе, што ў складзе ўзброеных фармаваньняў на ўсходзе краіны ёсьць расейцы.

Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк раней заклікаў Расею прадухіліць пранікненьне ўзброеных людзей праз расейска-ўкраінскую мяжу.

«Сытуацыя на ўсходзе працягвае пагаршацца. Мяжу з боку Расеі перасеклі некалькі грузавікоў з боепрыпасамі і баевікамі», — заявіў Арсеній Яцанюк.
XS
SM
MD
LG