Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку ад баевікоў засталася расейская зброя


У аэрапорце Данецка, адкуль былі выбітыя прарасейскія баевікі, знойдзеная расейская зброя.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў.

«Украінскія спэцпадразьдзяленьні забралі зброю, якая засталася ад тэрарыстаў на адным з паверхаў. Ня наша зброя — завезеная з Расеі: сэрыйныя нумары, гады выпуску, спэцыфічныя мадэлі», — паведаміў Авакаў.

Авакаў таксама разьмясьціў фатаграфію часткі захопленага арсэналу «як доказ агрэсіі пуцінскага рэжыму».

26 траўня ўзброеныя сэпаратысты захапілі міжнародны аэрапорт Данецка. У выніку актыўных дзеяньняў сілаў антытэрарыстычнай апэрацыі ў той жа дзень аэрапорт быў вызвалены.

Апрача таго, у зоне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі (АТА) нэўтралізаваная група з захопленай у Крыме зброяй. Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук у Facebook.

«Аўтаматы Калашнікава, якімі былі ўзброеныя тэрарысты, раней знаходзіліся на складзе батальёна марской пяхоты ВМС Украіны ў Феадосіі. Нумары на маркіроўцы кулямётаў адпавядаюць тым, якія былі захопленыя расейцамі на Паўднёвай ваенна-марской базе ВМС Украіны ў Новаазёрным. Захоп аб’екту тады праводзіўся расейскімі вайскоўцамі так званай „самаабароны Крыму“ з выкарыстаньнем жывога шчыта з жанчынаў», — піша Тымчук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG