Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cноўдэн хоча вярнуцца ў ЗША


Былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША Эдвард Сноўдэн, які атрымаў прытулак у Расеі, заявіў, што хоча вярнуцца на радзіму, але мае намер зьвярнуцца да расейскіх уладаў з просьбай аб працягу дазволу на знаходжаньне ў Расейскай Фэдэрацыі.

Сноўдэн заявіў пра гэта ў інтэрвію тэлекампаніі NBC. Інтэрвію трансьлявалася ў ЗША ў сераду ўвечары. Па словах Сноўдэна, калі б ён мог паехаць у любое месца ў сьвеце, ён выбраў бы Злучаныя Штаты.

Сноўдэн сказаў таксама, што пасьля ўцёкаў са Злучаных Штатаў летам мінулага года, ён не зьбіраўся заставацца ў Расеі, а хацеў адправіцца ў Лацінскую Амэрыку, аднак быў вымушаны зьмяніць свае пляны, бо амэрыканскія ўлады анулявалі ягоны пашпарт.

Сноўдэн прыбыў у Маскву з Ганконга. Пазьней яму быў прадстаўлены часовы прытулак у Расеі тэрмінам на адзін год. Тэрмін дзеяньня дазволу на знаходжаньне Сноўдэна ў Расеі мінае 1 жніўня.

Злучаныя Штаты настойваюць на тым, што Сноўдэн павінен вярнуцца ў ЗША і паўстаць перад судом паводле абвінавачваньня ў крадзяжы засакрэчанай інфармацыі. Як заявіў у сераду дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры, Сноўдэну варта паводзіць сябе як мужчыну і вярнуцца ў ЗША. А калі ў яго ёсьць жаданьне прад’явіць прэтэнзіі да таго, як у Амэрыцы зьбіраюцца зьвесткі выведкі, дык няхай ён гэтыя прэтэнзіі прад’явіць у рамках амэрыканскай юрыдычнай сыстэмы.

«Сноўдэн — гэта чалавек, якія здрадзіў сваёй краіне, а цяпер адседжваецца ў аўтарытарнай дзяржаве, якой зьяўляецца Расея», — сказаў Джон Кэры ў інтэрвію тэлекампаніі CBS.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG