Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​Пуцін узнагародзіў ордэнам Мужнасьці журналістаў тэлеканалаў Russia Today і Life News


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін падпісаў Указ аб узнагароджаньні ордэнам Мужнасьці пазаштатнага карэспандэнта тэлеканалу Russia Today Фёдара Завалейкава і журналістаў тэлеканалу Life News Марата Сайчанкі і Алега Сідзякіна.

У тэсьце ўказу прэзыдэнта Расеі пазначана, што журналісты ўзнагароджваюцца «за мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры выкананьні прафэсійнага абавязку».

Журналістаў Life News Марата Сайчанку і Алега Сідзякіна затрымалі 19 траўня пад Краматорскам украінскія сілавікі. Журналістаў расейскага тэлеканалу падазравалі ў судзеяньні тэрарыстам. Намесьніца сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Вікторыя Сюмар паведаміла, што ў затрыманых знайшлі пераносны зэнітна-ракетны комплекс і відэадоказы іх супрацоўніцтва з тэрарыстамі.

Уладзімер Пуцін назваў абвінавачаньні журналістаў у тэрарызьме трызьненьнем і лухтой.

Вызвалілі затрыманых журналістаў 25 траўня дзякуючы намаганьням, паводле адных зьвестак — прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава, паводле іншых — АБСЭ і ААН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG