Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ арыштоўвае дывэрсантаў. Відэа


Прарасейскія баевікі

Прарасейскія баевікі

За мінулыя суткі Служба бясьпекі Ўкраіны прадэманстравала некалькі ўдалых затрыманьняў прарасейскіх дывэрсантаў у розных гарадах. Украінскія спэцслужбы ідуць на апярэджаньне.

У Харкаве затрымалі «Псіха»

Як паведамляе прэсавы цэнтар СБУ, 27 траўня падчас прэвэнтыўных антытэрарыстычных захадаў у Харкаве супрацоўнікі СБУ затрымалі пры спробе выезду ў Расею аднаго з кіраўнікоў сэпаратыстаў у Краматорску Івана Лысенку, вядомага пад мянушкай «Псіх».

Лысенка арганізаваў і ўзброіў групу з 40 баевікоў дзеля тэрарыстычнай дзейнасьці і дэстабілізацыі сытуацыі ў горадзе.


Затрыманы прызнаў, што падпарадкоўваўся прызначаным грамадзянінам Расеі Ігарам Гіркіным (мянушка «Стралок») так званаму ваеннаму камэнданту Краматорску (мянушка «Цярэц»), які прыбыў з Крыму.

Затрыманьні дывэрсантаў у Адэсе

Служба бясьпекі Ўкраіны паведамляе, што спыніла спробу расійскіх спэцслужбаў завербаваць грамадзян зь ліку жыхароў Адэскай вобласьці для тэрарыстычных і дывэрсійных актаў на тэрыторыі Данецкай вобласьці і Адэсы.

Будучыя дывэрсанты плянавалі выехаць у Маскву для праходжаньня адпаведнай падрыхтоўкі ў адной з закансьпіраваных спэцшкол ГРУ Генштабу Мінабароны Расеі.

Дывэрсійнай групай кіраваў 45-гадовы грамадзянін Украіны «Д» — былы маёр паветрана-дэсантных войскаў, паведамілі ў СБУ.

«Нас рыхтавалі афіцэры ГРУ ў Растове»

Украінскія сілавікі затрымалі двух дывэрсантаў, якія праводзілі разьведку каля блёкпастоў удзельнікаў антытэрарыстычнай апэрацыі.

Дывэрсанты прызналіся, што падрыхтоўку праходзілі пад кіраўніцтвам афіцэраў ГРУ ГШ РФ на тэрыторыі Растоўскай вобласьці Расеі. «За невыкананьне загадаў — расстрэл», — сказаў затрыманы дывэрсант.
XS
SM
MD
LG