Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку страляніна каля СБУ


Неба над Данецкам, архіўнае фота
Неба над Данецкам, архіўнае фота

У раёне захопленага тэрарыстамі абласнога ўпраўленьня СБУ ў Данецку чуваць страляніна.

Пра гэта паведамляе сайт мэра гораду Аляксандра Лук’янчанкі.

Жыхароў бліжэйшых дамоў просяць не падыходзіць да вокнаў, не выходзіць на бальконы і вуліцу бяз вострай патрэбы, а таксама па магчымасьці карэктаваць маршруты перамяшчэньня ў гэтым раёне.

Пра страляніну таксама паведамляюць сьведкі ў Twitter.

Сёньня раніцай у цэнтры Данецку праехала калёна вайсковай тэхнікі з узброенымі тэрарыстамі пад сьцягам Расеі.

Калёна складалася з БТР, БРДМ, хуткай дапамогі, двух аўтобусаў і КамАЗаў з прычэпамі, загружаных буйнакалібернымі кулямётамі, паведамляюць Новости Донбасса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG