Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніхто ня хоча стаяць побач з Пуціным


Амэрыканскія войскі высаджваюцца ў Нармандыі 6 чэрвеня 1944 году

Амэрыканскія войскі высаджваюцца ў Нармандыі 6 чэрвеня 1944 году

6 чэрвеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прыедзе на 70-ю гадавіну высадкі саюзьнікаў у Нармандыі. Аднак за кулісамі, як паведамляе нямецкае выданьне Bild, вядуцца інтэнсіўныя перамовы аб тым, якім чынам Захад можа максымальна ясна выказаць пратэст з нагоды дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне і анэксіі Крыму.

Некаторыя кіраўнікі замежных дзяржаваў і ўрадаў, у тым ліку прэзыдэнт ЗША Барак Абама і каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, загадзя далі зразумець, што не жадаюць сядзець на трыбуне побач з расейскім лідэрам і фатаграфавацца зь ім. Ведамства фэдэральнага канцлера Нямеччыны таксама пераканана ў неабходнасьці прадэманстраваць відавочную дыстанцыю ў адносінах да Пуціна, адзначае выданьне.

«Паколькі адмена запрашэньня або дэманстратыўнае выключэньне Пуціна, які зьяўляецца прадстаўніком краіны-пераможцы, будзе расцэнена як абраза, разглядаецца, у прыватнасьці, магчымасьць адмовы ад двухбаковых перамоваў з Пуціным падчас мерапрыемства», — гаворыцца ў артыкуле, які цытуе партал InoPressa.

Урэшце, заключае Bild, усе арганізацыйныя пытаньні — хто зь кім будзе стаяць і сядзець — трэба будзе вырашыць гаспадыні мерапрыемства, Францыі.
XS
SM
MD
LG