Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты напярэдадні дамовы аб Эўразійскім саюзе


Удзельнікі «антыэўразійскага сходу»
Удзельнікі «антыэўразійскага сходу»

У Астане ў Казахстане арыштаваныя ўдзельнікі «антыэўразійскага сходу» і журналісты, якія асьвятлялі гэта мерапрыемства. У Алматы актывісты атрымліваюць пракурорскія папярэджаньні аб «недапушчальнасьці правядзеньня акцый 28-29 траўня».

Дзесяць жыхароў Астаны, якія ўдзельнічалі напярэдадні ў «антыэўразійскім сходзе», у ноч на сераду, 28 траўня, прысуджаныя да адміністрацыйнага арышту тэрмінам ад трох да чатырох сутак па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве.

Сярод арыштаваных — рэпарцёр казахскай службы Радыё Свабода Эркен Жаямэрген. Яго арыштавалі на чацьвёра сутак.

Арыштаваныя і іншыя журналісты — супрацоўнікі інтэрнэт-парталу «16/12» Санат Урналіеў і Віктар Гудзь. Таксама арыштаваныя актывісты экалягічнага пратэставага руху «Антыгептыл» Улан Шамшэт і Алмас Максут.

27 траўня паліцыя Астаны затрымала больш за 20 чалавек, якія ўдзельнічалі ў «антыэўразійскім сходзе» паблізу прыгараднага пасёлка Ілінцы. Частку ўдзельнікаў паліцыя адпусьціла.

Арыштаваныя журналісты і актывісты сваю віну адмаўляюць, называючы абвінавачваньні супраць іх правакацыяй напярэдадні 29 траўня, калі ў Астане павінны падпісаць дамову аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу паміж Казахстанам, Расеяй і Беларусьсю.

У Алматы напярэдадні падпісаньня дамовы аб стварэньні ЭАЭС грамадзкія актывісты атрымліваюць папярэджаньні ад пракурораў аб «недапушчальнасьці правядзеньня акцый» 28-29 траўня. Аб атрыманьні такіх папярэджаньняў на сваіх старонках у сацыяльнай сетцы Facebook паведамілі некаторыя актывісты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG