Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачэнскі народ асуджае дзеяньні кадыраўцаў ва Ўкраіне. Пра гэта заявіла экспэрт па Чачні і Каўказе, карэспандэнт «Голасу Амэрыкі» Фаціма Тлісава.

«Тыя чачэнцы, якія жывуць у дыяспары і якія могуць свабодна выказвацца, вельмі абураныя тым, што тых, хто ваюе ва Ўкраіне, называюць чачэнцамі, таму што гэта дыскрэдытуе ўвесь народ. Яны кажуць, што іх трэба пазначаць вельмі выразна — кадыраўцы», — сказала Тлісава.

Паводле яе слоў, гэтая розьніца вельмі важная для народу ў Чачні, таму што яны таксама баяцца кадыраўцаў і іхняга гвалту.

У выніку антытэрарыстычнай апэрацыі, якая ідзе ў Данецку у бальніцах апынуліся параненыя баевікі з Масквы, Грознага і Гудэрмеса.

Паводле данецкага мэра Аляксандра Лук’яненкі, сярод забітых і параненых падчас контртэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны ёсьць чачэнцы і прадстаўнікі іншых каўкаскіх нацыянальнасьцяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG