Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя хоча кіраваць Абхазіяй, прэзыдэнт бегчы не зьбіраецца


 Аляксандар Анкваб
Аляксандар Анкваб

Прэзыдэнт самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Аляксандар Анкваб заявіў, што не зьбіраецца пакідаць краіну і разьлічвае на перамовы з апазыцыяй, якая абвясьціла, што бярэ ўладу ў свае рукі.

У інтэрвію абхаскаму тэлебачаньню Анкваб распавёў аб перамовах, якія адбыліся напярэдадні:

«Мы вялі перамовы аб тым, як нармалізаваць абстаноўку. Абмяркоўвалі розныя пытаньні. Былі і катэгарычныя патрабаваньні аб тым, што мне трэба сысьці ў адстаўку. Потым вярнуліся да пытаньняў пра тое, што магчыма, трэба сысьці ў адстаўку ўсяму кабінэту міністраў , трэба вызваліць ад пасады генпракурора і кіраўнікоў двух раёнаў — а менавіта Ткуарчальскага і Гальскага раёнаў»,— заявіў Аляксандр Анкваб.

Ён сказаў, што абмяркоўвае з радай бясьпекі рэспублікі розныя варыянты разьвіцьця падзей, але разьлічвае на тое, што сытуацыю ўдасца захаваць у прававым полі.

«Я знаходжуся тут, я нікуды не зьяжджаў», — дадаў прэзыдэнт.

Перамовы апазыцыі з Анквабам 27 траўня скончыліся безвынікова, і адзін з лідэраў апазыцыі Рауль Хаджымба заявіў, што Каардынацыйная рада грамадзкіх партый і рухаў бярэ на сябе часовае кіраваньне рэспублікай.

27 траўня ўвечары прадстаўнікі апазыцыі ўварваліся ў будынак адміністрацыі кіраўніка рэгіёну, які адкалоўся ад Грузіі і, не сустрэўшы ніякага супраціву, занялі яго. Перад гэтым прайшоў шматтысячны мітынг у Сухумі каля комплексу ўрадавых будынкаў. Прадстаўнікі апазыцыі, запатрабавала адстаўкі лідэра непрызнанай рэспублікі Аляксандра Анкваба.

Сакратар рады бясьпекі Абхазіі Нугзар Ашуба назваў тое, што адбываецца " спробай перавароту «, перадае ІТАР-ТАСС.

Паводле Ашуба, усе мясцовыя сілавыя ведамствы краіны падтрымліваюць Аляксандра Анкваба.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, апазыцыя незадаволеная дзеяньнямі ўладаў, якія прывялі краіну да банкруцтва.

Перамовы Анкваба зь лідэрамі апазыцыі былі безвыніковымі.

Паводле сакратара Рады бясьпекі Абхазіі Нугзара Ашуба, пад час перамоваў Анкваб даў згоду на адстаўку ўрада, перадае Інтэрфакс. Аднак ён быў вымушаны пакінуць перамовы пасьля таго, як група прыхільнікаў апазыцыі пранікла ў будынак адміністрацыі.

Парлямэнт Абхазіі 28 траўня раніцай мае намер правесьці надзвычайную сэсію, на якой дэпутаты абмяркуюць меры па выхадзе з палітычнай сытуацыі ў краіне, перадае РІА «Новости».

Абхаскую апазыцыю ўзначальвае Рауль Хаджымба, былы прэм’ер-міністар, які браў удзел у выбарах кіраўніка рэспублікі ў 2004, 2009 і 2011 гадах.

Бліжэй за ўсё да перамогі палітык быў у 2004 годзе, але тады ён балятаваўся не ад апазыцыі. Яго кандыдатура была ўхваленая Крамлём і асабіста Пуціным, зь якім Хаджымба сустрэўся ў Сочы перад выбарамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG