Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтае фота забітай маладой пакістанскай жанчыны разышлося ўчора па ўсім сьвеце і апублікавана сёньня на першых палосах вядучых сусьветных газэт.

Злачынства Фарзаны Парвін палягала ў тым, што яна выйшла замуж за каханага чалавека, Мухамада Ікбала. Выйшла без згоды свайго бацькі і таму два дзесяткі яе блізкіх сваякоў, разам з бацькам і братамі, накінуліся на яе з кіямі і цаглінамі і білі, аж пакуль яна не засталася ляжаць у лужыне крыві перад будынкам суду ў Лягоры.

Фарзане Парвін было 25 гадоў і яна была цяжарная. «Я забіў сваю дачку, бо яна абразіла нашу сям’ю, калі ўзяла шлюб без нашай згоды, і я не шкадую аб гэтым,» — заявіў яе бацька пасьля арышту.

Паводле праваабрончых арганізацый, летась у Пакістане 869 жанчын сталі ахвярамі «забойстваў гонару». Некаторыя лічаць, што гэтая лічба ўдвая большая. Забойцы звычайна атрымліваюць нязначныя пакараньні альбо іх апраўдваюць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG