Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данбасе прарасейскія баевікі пачалі рэйкавую вайну


Дым над Данецкам
Дым над Данецкам

У Данецкай вобласьці адзін ўчастак чыгункі быў узарваны, іншы замінаваны. Паведамляецца таксама, што ў Горлаўцы страцілі кіраўнікоў міліцыі, якія адмовіліся падпарадкавацца баевікам.

Пра тэракты на Данецкай чыгунцы інтэрнэт-выданьню Остров паведамілі ў прэсавай службе данецкай міліцыі.

У выніку выбуху на 17-м кілямэтры перагону «Роя—Краснагорлаўка» было пашкоджана каля мэтра чыгункі. Пацярпелых няма. Рух цягнікоў адноўлены.

Пазьней невядомы патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў аб мінаваньні пераезду каля станцыі Еленаўка. Выбуховыя прылады былі абясшкоджаныя. Ніхто не пацярпеў.

Абодва здарэньні міліцыя расцаніла як тэракты.

На ўсходзе Ўкраіны, у тым ліку ў Данецку, працягваецца антытэрарыстычная апэрацыя.

Прадстаўнікі так званай «Данецкай народнай рэспублікі», якую пракуратура Ўкраіны прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй, заявілі расейскім СМІ аб увядзеньні ў Данецку камэнданцкай гадзіны.

Раней у той жа дзень «Остров» паведаміў пра тое, што ў Горлаўцы Данецкай вобласьці ўзброеныя баевікі «ДНР» публічна расстралялі кіраўнікоў Калінінскага раённага аддзяленьня міліцыі горада, заявіўшы, што яны парушылі прысягу «ДНР». Незалежнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі няма.

Місія АБСЭ ва Ўкраіне тым часам паведаміла пра страту сувязі з адной з груп сваіх назіральнікаў пад Данецкам.

Раней у аўторак мэр Данецка Аляксандр Лук’янчанка паведаміў аб 40 загінулых і 43 параненых у баях 26 траўня паміж украінскімі салдатамі і прарасейскімі баевікамі.

Мэр але адзначыў, што сярод параненых — 8 грамадзян Расеі, у тым ліку жыхары Масквы, Грознага і Гудэрмэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG