Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыя запатрабавала адстаўкі прэзыдэнта Абхазіі


У аўторак на плошчы ў Сухумі

У аўторак на плошчы ў Сухумі

Каля будынку адміністрацыі прэзыдэнта самаабвешчанай рэспублікі Абхазія ў Сухумі ў аўторак сабраўся так званы «ўсенародны сход» прыхільнікаў апазыцыі.

Сярод патрабаваньняў тых, хто сабраўся – адстаўка кіраўніка рэспублікі, ўраду, генэральнага пракурора і кіраўнікоў адміністрацый некалькіх раёнаў.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, апазыцыя незадаволеная дзеяньнямі ўлады, якія, на думку пратэстоўцаў, прывялі краіну да банкруцтва.

Прэзыдэнт Аляксандар Анкваб сустрэўся зь лідэрамі апазыцыі. Афіцыйна пра вынікі перамоў нічога не паведамляецца.

Як перадае ІТАР-ТАСС са спасылкай на прадстаўніка апазыцыі, перамовы не прынесьлі вынікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG