Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ дасьць Беларусі 1,7 мільёна эўра для барацьбы з хваробамі дзікіх жывёл


27 траўня ў пасольстве Беларусі ў Францыі падпісаныя пагадненьні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі й Дзяржаўнай службай харчавання і вэтэрынарыі Літвы, а таксама Харчова-вэтэрынарнай службай Латвіі па прадастаўленьні бязвыплатнай фінансавай дапамогі ад Эўразьвязу для барацьбы з хваробамі дзікіх жывёл на тэрыторыі Беларусі на працягу 2014 году. Агульная сума дапамогі ЭЗ па двух пагадненьнях складзе 1 мільён 729 тысяч эўра, паведамляе прэс-служба МЗС .

Зь беларускага боку пагадненьне падпісаў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ігар Брыль. Беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў 82-й Генэральнай сэсіі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, якая праходзіць 25-30 траўня.

Падчас сэсіі дэлегацыя Беларусі правяла перамовы з дэлегацыямі Францыі, Даніі і Чэхіі па пытаньнях закупкі племянных жывёл, прыняла ўдзел у сустрэчы прадстаўнікоў ЭЗ і краін-удзельніц Мытнага саюзу па пытаньнях барацьбы з распаўсюдам афрыканскай чумы.
XS
SM
MD
LG