Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі МЗС: Тэрарыстаў ва Ўкраіну накіроўваюць спэцслужбы Расіі


Прарасейскія баевікі ў Данецку
Прарасейскія баевікі ў Данецку

Міністэрства замежных спраў Украіны выказвае «рашучы пратэст у сувязі з чарговым уварваньнем на ўкраінскую тэрыторыю з боку Расеі групы ўзброеных тэрарыстаў».

Нягледзячы на папярэджаньні, перададзеныя ўкраінскім бокам праз дыпляматычныя каналы, адносна канцэнтрацыі на ўкраінска-расейскай мяжы да 40 грузавых аўтамабіляў з узброенымі людзьмі, расейскі бок не спыніў іх пранікненьня на тэрыторыю Ўкраіны.

«27 траўня каля 4.00 раніцы калёна зь некалькіх грузавых і легкавых аўтамабіляў ажыцьцявіла спробу перасячэньня дзяржаўнай мяжы Ўкраіны ў раёне населенага пункта Астахава (Луганская вобласьць). Усё гэта адбывалася пры поўнай бязьдзейнасьці расейскіх памежнікаў. Больш за тое, ёсьць усе падставы сьцьвярджаць, што рух расейскіх тэрарыстаў на тэрыторыю Ўкраіны арганізуецца і фінансуецца пад непасрэдным кантролем Крамля і расейскіх спэцслужбаў», — адзначаецца ў заяве ўкраінскага МЗС.

Ведамства лічыць, што адбываецца непрыхаваная агрэсія супраць Украіны з боку Расеі, экспарт расейскага тэрарызму на тэрыторыю ўкраінскай дзяржавы.

«Сёньня ва ўсходніх абласьцях Украіны нашым праваахоўнікам супрацьстаяць добра падрыхтаваныя і ўзброеныя расейскія наёмнікі, гатовыя рабаваць, запалохваць, катаваць і забіваць украінскіх грамадзян», — гаворыцца ў заяве.

МЗС перакананы, што агрэсіўныя дзеяньні Расеі і падкантрольных ёй калябарацыяністаў з тэрарыстычных арганізацыяў «ДНР» і «ЛНР» — яшчэ адно сьведчаньне таго, што Крэмль ня мае намеру выконваць Жэнэўскія пагадненьні нават пасьля таго, як ва Ўкраіне былі праведзеныя прызнаныя ўсім сьветам дэмакратычныя прэзыдэнцкія выбары.

Мэр Данецку Аляксандар Лук’янчанка сёньня заявіў, што сярод параненых у выніку правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данецку, якія знаходзяцца ў шпіталях, — 8 грамадзян Расеі, у тым ліку жыхары Грознага і Масквы.

Паводле словаў мэра, у выніку антытэрарыстычнай апэрацыі ў бальніцах Данецку знаходзіцца на гэты момант 43 пацярпелых.

«Адна жанчына і 42 мужчыны. Восем — жыхары Данецку, восем — грамадзяне Расеі, у тым ліку жыхары гарадоў Грозны, Гудэрмес, Масква», — сказаў ён.

Паводле словаў мэра, сярод пацярпелых ёсьць і жыхары Крыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG