Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Людзі бегаюць: дай сьвініны, дзяцей карміць няма чым»


Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас паездкі ў Смалявіцкі раён запатрабаваў ад ураду вырашыць праблему зь сьвінінай.

Да зімы ўсе сьвінакомплексы павінны быць запоўненыя, загадаў Лукашэнка:

«Што гэта за праблема? Гэта ж не быка вырасьціць, што яму патрэбна 18 месяцаў! Гэта ж цягам году можна ўзнавіць пагалоўе... Вы ж бачыце, людзі бегаюць: дай сьвініны, дзяцей карміць сёньня няма чым».

Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы, які ва ўрадзе курыруе аграрны комплекс, паабяцаў да 1 студзеня вырашыць усе пытаньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG