Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку зьнішчана ад 40 да 200 тэрарыстаў


У ходзе ўчорашніх баявых сутыкненьняў у рамках антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данецку загінула 40 чалавек, 2 зь якіх — гэта прадстаўнікі мірнага насельніцтва.

Пра гэта паведамляе сайт Остров са спасылкай на данецкага мэра Аляксандра Лук’янчанку.

Мэр не ўдакладніў, да якіх сілаў адносяцца 38 загінулых у ходзе баявых дзеянняў.

«У бальніцах горада знаходзіцца 31 пацярпелы, зь якіх 4 — прадстаўнікі мірнага насельніцтва», — удакладніў Лук’янчанка.

Раней у штабе антытэрарыстычнай апэрацыі заяўлялі, што сярод украінскіх вайскоўцаў загінулых няма.

Тым часам інфармацыйнае агенцтва УНІАН са спасылкай на прэс-афіцэра антытэрарыстычнай апэрацыі Аляксея Дзьмітрашкоўскага паведамляе, што ў Данецку ліквідавана ня менш за 200 тэрарыстаў.

Паводле словаў Дзьмітрашкоўскага, пакуль баевікі з тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» не абвяшчалі пра сваю капітуляцыю.

«Антытэрарыстычная апэрацыя ў Данецку будзе працягвацца, пакуль ня будуць зьнішчаныя ўсе тэрарысты або пакуль яны не здадуцца. Па стратах зь іхняга боку дакладных дадзеных пакуль няма, але забітых ня менш за 200 чалавек. Сьледчая група працягвае працу, і дакладныя дадзеныя будуць вядомыя сёньня да вечара», — заявіў Дзьмітрашкоўскі.

Аэрапорт у Данецку, які быў захоплены сэпаратыстамі, цяпер кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Арсені Авакаў.

«Аэрапорт цалкам кантралюецца. Праціўнік панёс сур’ёзныя страты, у нас стратаў няма. Раніцай апэрацыя працягваецца», — сказаў міністар.

Ён дадаў, што ня ведае дакладнай колькасьці стратаў у шэрагах сэпаратыстаў, але дапускае, што гэта дзясяткі чалавек.

Аляксандар Лук’янчанка камэнтуе антытэратыствычную апэрацыю

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG