Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы з Украінай войскаў няма, — Мальцаў


Леанід Мальцаў
Леанід Мальцаў

Ніякіх войскаў на беларуска-украінскай мяжы ніколі не было, заявіў журналістам старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў.

Аднак ён адзначыў, што беларускі бок ўзмацніў кантроль на ўкраінскім участку дзяржаўнай мяжы: «Мы разгарнулі некалькі застаў, некалькі памежных пастоў, прыцягваецца авіяцыя, іншыя тэхнічныя сродкі. Праца ідзе толькі за кошт памежнікаў. Для падтрыманьня рэжыму памежнай зоны прыцягваюцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам сілы міліцыі».

Паводле Мальцава, міліцыя працуе выключна ў памежнай зоне і займаецца пераважна праверкай дакумэнтаў.

Узмацненьне кантролю Мальцаў патлумачыў ростам выпадкаў кантрабанды.

«Бескантрольная зброя — гэта таксама пагроза. Мы не павінны дапусьціць яе пранікненьня на нашу тэрыторыю. Ніякіх танкаў, бронетранспартэраў ніколі не было, гэта ўсё выдумкі. У гэтым няма неабходнасьці. Мы надзейна ахоўваем дзяржмяжу. Ніякіх войскаў ніколі не было. Пастаянна ўкідваюць інфармацыю пра танкі, бронетранспартэры і гэтак далей. Паўтаруся, абстаноўка стабільная і кантралюемая», — заявіў Мальцаў.

Таксама Мальцаў заявіў, што беларускі бок хоча паскорыць працэс дэмаркацыі беларуска-украінскай мяжы. Цяпер дэмаркацыя праводзіцца «дакладна па пляне, нягледзячы ні на якія нюансы». Ён паведаміў, што на дэмаркацыю неабходна каля 10 млн эўра. У рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі выдзелена толькі $ 2,6 млн на сумесныя праекты.

Першы памежны знак на ўкраінска -беларускай мяжы ўсталявалі 13 лістапада 2013 года, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG