Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША вітаюць выбары ва Ўкраіне і асуджаюць расейскую агрэсію


ЗША вітаюць выбар украінскага народу і заяўляюць намер працаваць з новаабраным прэзыдэнтам. Пра гэта гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Джона Кэры.

«Украінцы аб’ядналіся, свабодна выказалі сваю палітычную волю і разам выбралі сваю будучыню. Высокая яўка выразна паказвае, што ўкраінцы хочуць жыць у адзінай, дэмакратычнай і мірнай Украіне, зьвязанай з эўрапейскімі інстытутамі. Пасьпяховае правядзеньне гэтых выбараў пацьвярджае дэмакратычны выбар украінцаў. ЗША будуць працягваць супрацоўнічаць з украінцамі і новаабраным прэзыдэнтам дзеля перамогі дэмакратыі. ЗША паважаюць украінскі сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць, асуджаюць і адпрэчваюць расейскую акупацыю і анэксію Крыму», — адзначае Кэры.

Тым часам назіральнікі ад місіі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе заяўляюць, што прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне адбыліся ў адпаведнасьці з міжнароднымі нормамі i стандартамі.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў учора заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне прайшлі «не без праблем», але ў цэлым гэта пазытыўны крок. Паводле яго слоў, Масква гатовая да дыялёгу з прадстаўнікамі Кіева і з Пятром Парашэнкам.
XS
SM
MD
LG