Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі з Расеі прарваліся ва Ўкраіну


У Луганскай вобласьці калёна машын прарвалася з расейскай тэрыторыі праз мяжу ва Ўкраіну. Частка машын са зброяй была спыненая, частка накіравалася ў бок горада Антрацыт.

Як паведамляе прэсавая служба Памежнай службы Ўкраіны інцыдэнт з прарывам мяжы адбыўся ў зоне адказнасьці памежнага аддзелу «Бірукова» на кірунку ўкраінскага населенага пункта Астахава і расейскай Новапрохараўкі.

«Каля 3.30 27 траўня памежнікі заўважылі калёну ў складзе некалькіх грузавікоў, легкавікоў і мікрааўтобусаў, якая рухалася з боку Расеі ў бок дзяржаўнай мяжы Ўкраіны. У 3.40 калёна перасекла дзяржаўную мяжу, дзе яе агнём сустрэў памежны нарад. Завязаўся бой. Парушальнікі, пакінуўшы групу прыкрыцьця, часткова прарваліся ва Ўкраіну ў напрамку Антрацыта. У выніку баявых дзеяньняў памежнікамі пашкоджаныя і захопленыя адзін мікрааўтобус і два легкавыя аўтамабілі, адзін баявік цяжка паранены. Затрыманыя аўтамабілі былі запоўненыя аўтаматамі Калашнікава, РПГ і выбухоўкай», — паведаміла памежная служба Ўкраіны.

Тым часам насупраць аддзела памежнай службы «Дзьмітраўка» Данецкай вобласьці, на глыбіню да 10 кілямэтраў з расейскага боку засяроджана да 40 КамАЗаў з узброенымі людзьмі, якія знаходзяцца ў гатоўнасьці перасячы дзяржаўную мяжу Ўкраіны.

Дзяржаўнай памежнай службай Украіны праінфармаваныя памежная служба Расеі аб неадкладным прыняцьці захадаў і спыненьня незаконнага перасячэньня мяжы з боку Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG