Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку парушаная праца аэрапорта, вакзала, гарадзкога транспарту


Дым над аэрапортам у Данецку
Дым над аэрапортам у Данецку

Гарадзкія ўлады заклікаюць жыхароў не выходзіць з дамоў без асаблівай неабходнасьці.

У афіцыйным звароце кіраўніка гарадзкой адміністрацыі абстаноўка ацэньваецца як «напружаная».

Зачынены аэрапорт Данецка. Зь перабоямі працуе чыгуначны вакзал. Па некалькіх вуліцах, заблякаваных міліцыяй, не дазволены праезд аўтатранспарту. Улады просяць бацькоў сачыць за дзецьмі.

У панядзелак найбольш жорсткія ўзброеныя сутыкненьні ў Данецку адбываліся ў раёне аэрапорта. Карэспандэнт Радыё Свабода і журналісты іншых СМІ паведамляюць аб стральбе з паветра з кулямётаў і ракетамі па пазыцыях сэпаратыстаў, якія захапілі аэрапорт. У спэцапэрацыі ўдзельнічалі зьнішчальнікі Су-25 і МіГ-29.

Паводле некаторых паведамленьняў, на некалькіх грузавых аўтамабілях да аэрапорту прыбылі ўзброеныя людзі, якія падтрымліваюць прарасейскіх сэпаратыстаў.

Аэрапорт імя Сяргея Пракоф'ева ў 2012 годзе быў рэканструяваны ў сувязі з чэмпіянатам Эўропы па футболе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG