Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За бел-чырвона-белы сьцяг Віктара Шаршуна судзіць ня будуць


Віктар Шаршун, архіўнае фота

Віктар Шаршун, архіўнае фота

Пэнсіянэр Віктар Шаршун, які ў лютым 2014 года вывесіў бел-чырвона-белы сьцягна гаўбцы сваёй кватэры на бульвары Шаўчэнкі ў Менску, атрымаў ліст з суду Цэнтральнага раёна Менска. Адміністрацыйная справа за непадпарадкаваньне міліцыі закрытая.

Прычына — згодна з Адміністрацыйна-працэсуальным кодэксам, спагнаньне можна быць накладзена за адміністрацыйнае правапарушэньне не пазьней за 2 месяцы пасьля зьдзяйсьненьня яго. Правапарушэньне было зьдзейсьнена 8 лютага, а справа ў суд трапіла 8 траўня — то бок прайшло 3 месяцы.

8 лютага, убачыўшы сьцяг на гаўбцы, міліцыянты ўварваліся ў кватэру Віктара Шаршуна, вывалаклі яго на лесьвічную пляцоўку, забралі сьцяг, зьбілі і адвезьлі ў пастарунак. Была заведзеная адміністрацыйная справа. Не на міліцыянтаў, якія пабілі інваліда, а на яго самога.

Віктар Шаршун абвінавачваўся паводле арт. 23.4 (непадпарадкаваньне распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (абраза службовай асобы) КаАПП Рэспублікі Беларусь. Цяпер справа закрытая.
XS
SM
MD
LG