Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік украінскага ЦВК: Парашэнка абраны прэзыдэнтам


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Міхаіл Ахендоўскі заявіў, што Пётар Парашэнка абраны прэзыдэнтам Украіны.

«25 траўня быў абраны новы прэзыдэнт Украіны, якім пасьля завяршэньня ўсіх адпаведных юрыдычных працэдур стане Пётар Парашэнка», — паведаміў Ахендоўскі на брыфінгу ў панядзелак.

Паводле апрацаваных 90,01% пратаколаў у электронным выглядзе, за пазафракцыйнага народнага дэпутата Пятра Парашэнку прагаласавала 54,22% выбарцаў, за лідэра Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Батькивщина» Юлію Цімашэнку — 13%.
XS
SM
MD
LG