Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тавараабарот Беларусі з Эўразьвязам зьнізіўся амаль на 7%


Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, тавараабарот Беларусі з краінамі Эўрапейскага Зьвязу ў студзені — сакавіку 2014 года зьнізіўся ў параўнаньні са студзенем — сакавіком мінулага года на 6,8 % і склаў 18 млрд. 376,3 млн. даляраў.

У студзені — сакавіку 2013 года тавараабарот зьніжаўся на 15,5 % .

За першы квартал 2014 года экспарт у ЭЗ зьменшыўся на 4,1 % (да 9 млрд. 123,5 млн. даляраў) , імпарт — на 9,3 % (да 9 млрд. 252,8 млн. даляраў). Адмоўнае сальда склала 129,3 млн. даляраў.

XS
SM
MD
LG