Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ: выбары ва Ўкраіне адпавядалі міжнародным стандартам


Міжнародныя назіральнікі прызналі выбары прэзыдэнта Ўкраіны сумленнымі і свабоднымі. Як заявіў прадстаўнік місіі АБСЭ ў Кіеве Жуан Суарыш, галасаваньне праходзіла ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

Паводле яго слоў, якія цытуе ВВС, украінскім уладам трэба паставіць у заслугу іх намаганьні па правядзеньні выбараў ва ўмовах нестабільнай сытуацыі на ўсходзе краіны.

У той жа час, як паведаміў Суарыш, АБСЭ адзначыла неаднаразовыя выпадкі пагрозаў і запалохваньня прадстаўнікоў выбарчых камісій ва ўсходніх рэгіёнах.

"Да нядзелі мы ўсе пагаджаліся з тым, што гэта будуць важныя, але складаныя выбары, але мала хто верыў, што яны будуць пасьпяховымі. Наша адзнака ясная -- дзякуючы уладам Украіны і ўкраінскага народу, выбары прайшлі пасьпяхова", -- цытуе паведамленьне арганізацыі расейскае агенцтва «РИА Новости».
XS
SM
MD
LG