Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Клічко перамагае на выбарах мэра Кіева


Віталь Клічко

Віталь Клічко

Лідэр партыі «УДАР» Віталь Клічко, які, паводле папярэдніх дадзеных, перамагае на выбарах мэра Кіева, заявіў, што будзе прасіць Вярхоўную Раду аб’яднаць пасады кіраўніка гораду і кіраўніка Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі, каб эфэктыўна кіраваць украінскай сталіцай.

Паводле дадзеных экзыт-полаў, Клічко займеў падтрымку больш як 57 працэнтаў выбарцаў. Яго асноўны палітычны супернік — дэпутат Вярхоўнай Рады Леся Арабец — набрала 10,3 адсотка.

Клічко паведаміў, што будзе зьвяртацца да прыхільнікаў Майдану з просьбай разабраць барыкады. Лідэр «УДАРу» таксама заявіў, што на пасадзе мэра Кіева ён мае намер перамагчы карупцыю і заняцца мадэрнізацыяй гарадзкой гаспадаркі. Паводле ягоных слоў, у горадзе неабходна рэфармаваць транспартную сыстэму, ЖКГ, мэдыцыну. Клічко таксама заявіў, што зьбіраецца наладзіць дыялёг з адміністрацыямі ўсіх сусьветных сталіц, у тым ліку з Масквой. Дыялёг заўсёды лепшы за супрацьстаяньне, адзначыў будучы мэр Кіева.

Напярэдадні выбараў кіраўніка дзяржавы Клічко адмовіўся ад прэзыдэнцкіх амбіцыяў, падтрымаўшы кандыдатуру Пятра Парашэнкі.
XS
SM
MD
LG