Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка — бізнэсовец, апазыцыянэр, лідэр прэзыдэнцкай гонкі


Пятро Парашэнка — адзін з самых багатых людзей ва Ўкраіне, ён прысутнічае ў нацыянальнай палітыцы з 1998 году.

48-гадовы Парашэнка найбольш вядомы як ўладальнік цукерачнай вытворчасьці Roshen. Яго багацьце ацэньваецца ў 1,3 мільярда даляраў. У 2000 годзе ён быў адным з заснавальнікаў Партыі рэгіёнаў, палітычнай машыны, якая пазьней прывяла да ўлады Віктара Януковіча. Але ўжо ў 2001 годзе Парашэнка разышоўся з прэзыдэнтам Леанідам Кучмам і стаў вядучым прыхільнікам і фінансавым спонсарам партыі Віктара Юшчанкі «Наша Ўкраіна».

Ён падтрымаў Аранжавую рэвалюцыю ў 2004-2005 гадах і ўзначальваў Раду Бясьпекі пры прэзыдэнце Юшчанку, якому даводзіцца кумам. У апошнія гады кіраваньня Юшчанкі, у 2009-2010 гадах, Парашэнка быў міністрам замежных справаў. Але ён таксама быў міністрам гандлю і эканамічнага разьвіцьця ва ўрадзе Мікалая Азарава пры прэзыдэнце Януковічу ў 2012 годзе. Ён займаў гэтую пасаду на працягу васьмі месяцаў, перш чым вярнуцца ў парлямэнт у якасьці незалежнага дэпутата ад Віньніцы. Мяркуецца, што ён фінансава падтрымліваў Эўрамайдан у 2013-2014 гадах, быў сярод лідэраў маніфэстацый.

Парашэнка — пасьлядоўны прыхільнік інтэграцыі Ўкраіны з Эўрапейскім Зьвязам. Калі ён быў міністрам замежных справаў, выступаў за ўступленьне Ўкраіны ў НАТО. Летась меў сур’ёзныя праблемы зь бізнэсам, калі Расея ўвяла эмбарга на імпарт цукерак Roshen.

Парашэнка пачаў інтэнсіўна нарошчваць рэйтынг падчас Эўрамайдану, дзе ён актыўна дзейнічаў.

Ён быў там у «гарачых кропках», дастаткова прагадаць падзеі 1 сьнежня, калі ён на Банкавай спрабаваў спыніць бульдозэр, які ішоў на ўнутраныя войскі. Пятро Парашэнка з жонкай і дзецьмі на выбарчым участку

Пятро Парашэнка з жонкай і дзецьмі на выбарчым участку


Цікавыя факты з жыцьця шакаляднага «караля» Ўкраіны:


1. Уладальнік самай буйной цукерачнай вытворчасьці Ўкраіны сам ня есьць салодкага, бо ў яго цукровы дыябэт. Пры гэтым фірма Roshen не выпускае прадукцыю для дыябэтыкаў.

2. У школе не атрымаў залатога мэдаля з-за тройкі па паводзінах.

3. Парашэнка — кандыдат у майстры спорту па дзюдо. Пасьля таго як ён пабіўся ў ваенкамаце з чатырма прапаршчыкамі, яго адправілі служыць у Казахстан. Пасьля нараджэньня дзіця перавялі ў Кіеўскую вобласьць.

4. Парашэнка мае чатырох дзяцей: сыноў Аляксея (1985 г.н.) і Міхаіла (2001 г.н.) і дачок-двайняшак — Яўгенію і Аляксандру (2000 г.н.). Жонка Марына — лекарка.

5. Прадмет асаблівага гонару Парашэнкі — тэлевізійны «5 канал», які падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2004 году і «аранжавай» рэвалюцыі для многіх украінцаў быў ледзь не адзінай крыніцай аб’ектыўнай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG