Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі таксама перамог Парашэнка


Галасаваньне ў берасьцейскім генконсульстве Ўкраіны

Галасаваньне ў берасьцейскім генконсульстве Ўкраіны

Пятро Парашэнка атрымаў большасьць галасоў выбарцаў і на выбарчым участку ў Генэральным консульстве Ўкраіны ў Берасьці.

Пятро Парашэнка атрымаў большасьць галасоў выбарцаў на выбарчых участках у амбасадзе Ўкраіны ў Менску і генэральным консульстве ў Берасьці.

Супрацоўніца амбасады Ўкраіны ў Менску паведаміла Радыё Свабода, што на выбарчым участку зарэгістравана 6892 выбаршчыкі. Столькі ж бюлетэняў было выдадзена выбарчаму ўчастку ў амбасадзе.

«Атрымалі бюлетэні для галасаваньня 485 выбаршчыкаў. За Пятра Парашэнку прагаласавалі 270 чалавек, за Цімашэнку — 32, іншыя кандыдаты набралі вельмі мала галасоў», — паведамілі ў кансуляце.

У Берасьці таксама перамог Парашэнка. Там на выбарчым участку зарэгістраваныя 4704 выбаршчыкі зь Берасьцейшчыны і Гарадзеншчыны. Як апавялі ў консульстве, прагаласавалі 195 чалавек, што зьяўляецца досыць высокім паказьнікам у параўнаньні зь мінулымі выбарамі ў Вярхоўную Раду. Большасьць з тых, хто прагаласаваў, — жыхары Берасьця, але некалькі чалавек прыехалі з Гародні.
XS
SM
MD
LG