Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асноўныя абяцаньні пераможцы ўкраінскіх выбараў ва Ўкраіне Пятра Парашэнкі, агучаныя ім у ходзе выбарчай кампаніі і пасьля першага туру выбараў прэзыдэнта.

1. Вырашыць цягам трох месяцаў за сталом перамоваў пытаньне з Расеяй. Пры гэтым ён заявіў, што «Крым заўсёды быў, ёсьць і будзе ўкраінскім». Таксама Парашэнка абяцае Данбасу дыялёг, а тэрарыстам — актывізацыю антытэрарыстычнай апэрацыі.

2. Прадаць усе свае актывы. Ён гатовы падаць прыклад для падзелу бізнэсу і палітыкі ў краіне.

3. Пакінуць прэм’ер-міністрам Яцанюка і не рабіць кардынальных зьменаў ва ўрадзе.

4. Правесьці парлямэнцкія выбары сёлета, аднак пасьля спыненьня ваенных дзеяньняў.

5. Пачаць тэрміновае рэфармаваньне арміі.

6. Пачаць барацьбу з карупцыяй. Парашэнка паабяцаў правесьці люстрацыю судовых, праваахоўных, мытных і падатковых органаў.

7. Ня будзе патрабаваць для сябе большых паўнамоцтваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG