Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На расейскім ТБ «прызначылі» пераможцам украінскіх выбараў Яраша


Расейскі «Першы канал» адразу пасьля заканчэньня выбараў ва Ўкраіне паведаміў, што першае месца заняў кандыдат з «Правага сэктару» Дзьмітрый Яраш з вынікам у 37,13%.

Журналістка расейскага тэлеканала пракамэнатавала дзіўную карцінку тым, што гэта нібыта інфармацыя з сайту ЦВК Ўкраіны. Насамрэч ніякай інфармацыі ЦВК у гэты момант не даваў.

СБУ Ўкраіны пазьней паведаміла, што з сэрвэру ЦВК ўдалося выдаліць вірус, які меў стварыць на сайце карцінку пра «перамогу» Яраша ў першым туры. Апрача таго, сэрвэр ЦВК усю ноч цярпеў ад DDOS-атакаў.
XS
SM
MD
LG