Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама павіншаваў украінцаў з выбарамі, якія адбыліся


U.S. -- US President Barack Obama speaks during the dedication ceremony at the National September 11 Memorial and Museum at Ground Zero in New York, New York, USA, 15 May 2014.

U.S. -- US President Barack Obama speaks during the dedication ceremony at the National September 11 Memorial and Museum at Ground Zero in New York, New York, USA, 15 May 2014.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў народ Украіны з правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў. «Нягледзячы на правакацыі і гвалт, мільёны ўкраінцаў пайшлі на выбарчыя ўчасткі», — гаворыцца ў распаўсюджаным прэс-службай Белага дому заяве Абамы.

Адзначаецца, што ЗША жадаюць працаваць з наступным прэзыдэнтам Украіны і дэмакратычна абраным парлямэнтам краіны, а таксама падтрымліваць намаганьні ўкраінскага ўраду, накіраваныя на правядзеньне палітычных і эканамічных рэформаў.

Барак Абама падкрэсьліў, што на працягу апошніх месяцаў грамадзяне Украіны прадэманстравалі жаданьне выбіраць сваіх лідэраў без ўмяшаньня звонку і вызначаць сваю будучыню ў атмасфэры, свабоднай ад гвалту і запалохваньня.

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон падтрымлівае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і адхіляе акупацыю Крыму Расіяй.
XS
SM
MD
LG