Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удакладненыя зьвесткі экзыт-полаў: Парашэнка — 55,7%

Ukraine -- Ukrainian businessman, politician and presidential candidate Petro Poroshenko speaks to supporters at his election headquarters in Kiev May 25, 2014. An exit poll on Sunday indicated that Ukrainian confectionery tycoon Poroshenko was elected p

Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Парашэнка лідуе на выбарах з вынікам 55,7 адсотку. Пра гэта гаворыцца ва ўдакладненых дадзеных Нацыянальнага экзыт-полу па стане на 20:00.

Далей у рэйтынгу ідуць Юлія Цімашэнка (12,8), Алег Ляшко (8,1), Анатоль Грыцэнка (6,3), Сяргей Цігіпка (4,8), Вольга Багамолец (2), Вадзім Рабіновіч (2), Алег Цягнібок (1,3), Пётр Сіманенка (1,1), Дзьмітры Яраш (1).

Усе іншыя кандыдаты ў прэзыдэнты набралі менш за адсотак галасоў.

Нацыянальны экзыт-пол — 2014 праводзілі сумесна фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы імя Ілька Кучэрыва», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі і Ўкраінскі цэнтар эканамічных і палітычных дасьледаваньняў імя Аляксандра Разумкова. Было апытана 17516 рэспандэнтаў на 351 выбарчым участку.

Статыстычная хібнасьць выбаркі не перавышае 3,5 адсотку для галоўных кандыдатаў (па колькасьці атрыманых галасоў) і ў межах 0,5-1 працэнту — для іншых кандыдатаў.
XS
SM
MD
LG