Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У найбліжэйшыя гадзіны адновіцца антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне


Першы віцэ-прэм’ер Украіны Віталь Ярэма заяўляе, што ўкраінскія сілавікі бліжэйшы час адновяць актыўную фазу антытэрарыстычнай апэрацыі ва ўсходніх абласьцях Украіны.

«Для мірнага вырашэньня пытаньня, зьвязанага з выбарамі, сёньня актыўныя дзеяньні з боку ўкраінскага войска і праваахоўных органаў прыпыніліся, каб жыхары ўсходніх абласьцей маглі трапіць на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць. Адначасова гатоўнасьць узброеных сіл была на высокім узроўні, мы цалкам заблякавалі тую частку абласьцей, дзе знаходзяцца тэрарыстычныя арганізацыі, і ў бліжэйшы час актыўная фаза антытэрарыстычнай апрацыі адновіцца», — сказаў ён у нядзелю ўвечары на брыфінгу ў Кіеве.

Як расказаў міністар унутраных справаў Арсен Авакаў, які ў нядзелю ўвечары прыехаў у штаб Юліі Цімашэнкі, антытэрарыстычная апэрацыя ў дзень выбараў ва Ўкраіне не праводзілася.
XS
SM
MD
LG