Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экзыт-пол: Парашэнка перамагае ў першым туры


Пятро Парашэнка, архіўнае фота
Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Абодва асноўныя экзыт-полы, праведзеныя па выніках прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, аддаюць перамогу бізнэсоўцу, дэпутату Вярхоўнай Рады Пятру Парашэнку, які набірае больш чым 50 працэнтаў галасоў. Гэта азначае, што хутчэй за ўсё, другога туру прэзыдэнцкіх выбараў ня будзе.

Паводле вынікаў нацыянальнага экзыт-полу (фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы», КМІС, Цэнтар Разумкова), Парашэнка атрымлівае 55,9% галасоў, Цімашэнка — 12,9, Ляшко — 8,0, Грыцэнка — 6,3, Цігіпка — 4,7, Добкін — 2,1, Багамолец — 1,9, Рабіновіч — 1,9, Цягнібок — 1,3, Сіманенка — 1,1, Яраш — 0,9.

Паводле зьвестак Ўсеўкраінскага тэлевізійнага экзіт-полу Пётр Парашэнка атрымлівае 57,3% галасоў. На другім месцы разьмясьцілася Юлія Цімашэнка з вынікам у 12,4% галасоў. Сэнсацыяй стаў Алег Ляшко, які заняў трэцяе месца з вынікам у 8,7% галасоў.

Анатоль Грыцэнка заняў 4-е месца з вынікам ў 6%. У топ-5 ўвайшоў таксама Сяргей Цігіпка. За яго прагаласавала 4,4% украінцаў. Міхаіл Добкін атрымаў 2,3% галасоў выбаршчыкаў, а Вадзім Рабіновіч — 2%.

У Вольгі Богомолец — 1,8% , у Алега Цягнібока — 1,5%. Пятро Сіманенка з вынікам у 1,3% ледзь абагнаў Дзьмітрыя Яраша, за якога прагаласавалі 1,1% украінцаў.

Астатнія кандыдаты не пераадолелі бар’ер у 1% .

А ўсеўкраінскі тэлевізійны экзыт-пол правяла кампанія «TNS ва Украіне» на замову чатырох тэлеканалаў — ICTV, «1 +1», ТРК «Україна» і «Інтер».

У рамках гэтага экзыт-полу плянавалася апытаць 20 тысяч рэспандэнтаў на 610 выбарчых участках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG