Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ігар Ліхавы: На гэтых выбарах дэмакратычнаму кандыдату канкурэнцыі няма


Ігар Ліхавы

Ігар Ліхавы

Былы пасол Украіны ў Беларусі а 20:10 паведаміў Радыё Свабода, што ўжо дзьве гадзіны стаіць у чарзе на выбарчым участку:

«Я ўжо дзьве гадзіны стаю ў чарзе на выбачым участку. Вельмі шмат людзей. Вельмі высокі ўзровень патрыятызму», — сказаў Ігар Ліхавы.

Даведаўшыся, што Пятро Парашэнка лідзіруе паводле вынікаў экзіт-полу, Ігар Ліхавы зазначыў, што гэта было прадказальна, бо менавіта праграма гэтага кандыдата найбольш падабаецца выбарцам:

«Магу сказаць, што Пятро Парашэнка, які ўжо набірае 55% паводле дадзеных сацыялягічных апытаньняў, надзвычай папулярны сярод кіяўлян. І тут спрацавала два моманты: тое, што ён сам і яго праграма падабаюцца людзям, а таксама тое, што ўкраінцы як мага хутчэй хочуць займець легітымнага прэзыдэнта. Гэта першыя выбары, на якіх няма канкурэнцыі дэмакратычнаму кандытату. Раней заўсёды была канкурэнцыя з боку камуністаў ці Партыі рэгіёнаў. На гэтых выбарах — дэмакратыя і праўда перамагаюць без канкурэнцыі».
XS
SM
MD
LG