Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка: Нам ёсьць як разьвіваць дэмакратыю і ў Беларусі, і ва Ўкраіне

  • БелаПАН

Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

«Беларусь — наш шматгадовы партнэр, і мы можам зрабіць крокі для далейшага пашырэньня супрацоўніцтва», — заявіў кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Пётар Парашэнка, калі адказваў на пытаньні журналістаў 25 траўня на выбарчым участку ў Кіеве.

Паводле словаў Парашэнкі, ён добра знаёмы з Аляксандрам Лукашэнкам:

«Думаю, ён і раней называў мяне сябрам. Была магчымасьць сустрэцца зь ім, калі я быў міністрам замежных спраў. Мы разам падпісвалі дамову наконт мяжы. Той патэнцыял нашых адносін, які ёсьць, мае вялікія шанцы для разьвіцьця».

Парашэнка падкрэсьліў: для яго прынцыпова, каб Украіна і Беларусь маглі рэалізаваць інтарэсы двух народаў:

«Нам ёсьць як разьвіваць дэмакратыю і ў Беларусі, і ва Ўкраіне. Патэнцыял нашых адносін бачу ў тым, каб пашыраць эўрапейскую інтэграцыю Беларусі. Мы для гэтага стваралі „Ўсходняе партнэрства“», — сказаў палітык.

На пытаньне, куды ён выправіцца ў свой першы візыт у выпадку абраньня прэзыдэнтам — у Маскву ці Эўропу, Парашэнка адказаў: «У Данбас. Неабходны прамы дыялёг з жыхарамі гэтага рэгіёну».

Што да магчымасьці сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, то Парашэнка заявіў:

«Безумоўна, Расея — наш сусед. Гаварыць пра стабільнасьць без дыялёгу з Расеяй немагчыма. Мы суседзі. Можа, камусьці хацелася мець іншых суседзяў, якія ня чыняць агрэсіі, а мы хочам бясьпекі. Трэба аднаўляць дыялёг, які дазволіць нам вярнуць Крым і спыніць тэрор у Данбасе».

Парашэнка таксама падкрэсьліў, што «Крым быў, ёсьць і будзе ўкраінскім». Паводле ягоных слоў, няма аргумэнтаў, каб прызнаць анэксію паўвострава Расеяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG