Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзвычайная яўка на выбарах у Львове


Паводле папярэдніх дадзеных Камітэту выбарнікаў Украіны, на Львоўшчыне прагаласавалі блізу 78% выбарнікаў. Найактыўнейшымі былі сёньня жыхары Львову. Ужо па стане на 15-ую гадзіну прыйшла больш за палову выбарнікаў.

Выбары адбыліся спакойна і сыстэмных парушэньняў заканадаўства не зафіксавана. Было некалькі спробаў атрымаць бюлетэнь бяз пашпарта.

«Выбары адпавядаюць дэмакратычным стандартам, адбыліся ў межах дзейнага заканадаўства, і спадзяюся, што падлік галасоў адбудзецца гэтаксама, як і галасаваньне», — агучылі кіраўніца Камітэту выбарнікаў Украіны ў Львоўскай вобласьці Аксана Дашчакіўская.

Паводле яе словаў, грамадзкая арганізацыя чакала яшчэ вышэйшую яўку выбарнікаў Львоўшчыны.

За працэдурай галасаваньня ў рэгіёне сачылі блізу 600 назіральнікаў з Украіны і сьвету.
XS
SM
MD
LG