Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбары ва Ўкраіне. Відэамарафон украінскай службы Радыё Свабода


Сацыёлягі абвяшчаюць вынікі апытаньня (экзыт-полу) на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.

На выбарах ва Ўкраіне праводзяцца два экзыт-полы.

«Нацыянальны экзыт-пол» праводзіць кансорцыюм кампаніяў у складзе фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучарава, Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі і Цэнтру Разумкова.

Сацыёлягі апыталі каля 17 тысяч рэспандэнтаў на 400 выбарчых участках па ўсёй Украіне, за выключэньнем Крыму.

А ўсеўкраінскі тэлевізійны экзыт-пол правяла кампанія «TNS ва Украіне» на замову чатырох тэлеканалаў — ICTV, «1 +1», ТРК «Украіна» і «Інтер».

У рамках гэтага экзыт-полу плянавалася апытаць 20 тысяч рэспандэнтаў на 610 выбарчых участках.
XS
SM
MD
LG