Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Луганскай вобласьці затрымалі 14 чалавек за спробу тэракту


Пра гэта піша «РБК-Украіна» са спасылкай на кіраўніка выбарчага штабу Парашэнкі-Клічко Віталя Кавальчука.

«Затрыманыя грамадзяне выкрадалі бюлетэні на 263–266 участках. Прыйшлі на ўчастак са зброяй. А на 259-м выбарчым участку яны паспрабавалі арганізаваць тэрарыстычны акт. Падчас гэтага яны былі затрыманыя», — сказаў Кавальчук.

Пры гэтым, паводле словаў Кавальчука, у Чаркаскай вобласьці адзін з кіраўнікоў выбарчай камісіі выкраў бюлетэні і зьнік у невядомым кірунку, цяпер яго шукаюць.
XS
SM
MD
LG