Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жытомірскай вобласьці найбольш пасіўна галасуе «беларуская» акруга


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Ва Ўкраіне на выбарах прэзыдэнта знайшлі «беларускую акругу», дзе жыве шмат беларусаў.

У той час як у Жытомірскай вобласьці яўка выбарцаў вышэйшая, чым была два гады таму падчас парлямэнцкіх выбараў, на поўначы рэгіёна сытуацыя горшая.

Пра гэта паведаміла Еспресо.TV мясцовая журналістка Тамара Коваль:

«На жаль, у нас Карысьцецкая акруга галасуе найпавольней, але ў цэлым усё спакойна. Гэта поўнач Жытомірскай вобласьці — „чырвоная акруга“, як мы яе называем. Яна ў свой час камуністаў падтрымлівала. Там жыве шмат беларусаў. Гэта значыць, што там людзі выступаюць за Савецкі Саюз», — адзначыла журналістка.

Коваль таксама распавяла, што ахоўваць бясьпеку выбараў дапамагаюць мясцовая самаабарона і батальёны тэрытарыяльнай абароны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG