Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Данецкай вобласьці актывізаваліся


Кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Сяргей Тарута

Кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Сяргей Тарута

Камэнтуючы ход галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны, кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Сяргей Тарута адзначыў, што ўлада зрабіла ўсё магчымае для арганізацыі выбараў у рэгіёне.

Паводле дадзеных на 14.00, пазачарговыя выбары прэзыдэнта Ўкраіны праходзяць у 9 з 22 выбарчых акругаў. Сам губэрнатар Данецкай вобласьці Сяргей Тарута прагаласаваў па месцы жыхарства — у Марыюпалі, перадае 62.ua.

Камэнтуючы ход галасаваньня, кіраўнік абласной адміністрацыі адзначыў, што ўлада зрабіла ўсё магчымае для арганізацыі выбараў у рэгіёне, аднак выбарчы працэс на шэрагу ўчасткаў быў сарваны баевікамі так званай «Данецкай народнай рэспублікі», якая прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй.

«Выбары ў вобласьці адбыліся. Аднак даводзіцца канстатаваць той факт, што, на жаль, частка выбарцаў не змагла скарыстацца сваім правам на волевыяўленьне. Мы ня можам рызыкаваць жыцьцём і здароўем нашых грамадзян ва ўмовах, калі выбары зрываюцца ўзброенымі да зубоў баевікамі. Перашкаджаць людзям абіраць уладу на сваёй зямлі — гэта азначае адабраць у іх права голасу. Тыя, хто гэта робіць, — акупанты і барбары. Гэтыя дзеяньні выклікаюць абурэньне ў большасьці жыхароў Данбасу», — адзначыў Сяргей Тарута.

Тым часам Камітэт выбарцаў Украіны зазначае, што сытуацыя з выбарамі на ўсходзе Ўкраіны паляпшаецца.

Яўка выбарцаў па Данецкай вобласьці на 15:00 склала 9,11%. Як паведамілі карэспандэнту Свабоды ў Камітэце выбарцаў Украіны, у Данецкай вобласьці адкрыліся 514 з 2430 выбарчых участкаў, участковыя выбарчыя камісіі пачалі атрымліваць сьпісы выбарцаў і бюлетэні. У некаторых гарадах пачалося галасаваньне.
XS
SM
MD
LG