Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва выбірае прэзыдэнта і дэпутатаў Эўрапарлямэнту


Даля Грыбаўскайце

Даля Грыбаўскайце

Жыхары Літвы галасуюць у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама вырашаюць, хто бліжэйшыя пяць гадоў будзе прадстаўляць краіну ў Эўрапарлямэнце.

Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва Delfi.

На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць два кандыдаты, якія набралі больш за ўсё галасоў у першым туры — дзейны прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце і сацыял-дэмакрат Зігмантас Бальчыціс, якія ў першым туры абышлі пяцярых іншых кандыдатаў. Пры гэтым Грыбаўскайце набрала тады амаль 46 працэнтаў галасоў, Бальчыціс — каля 14.

За мандаты ў Эўрапарлямэнце змагаюцца прадстаўнікі 10 партыяў: «Рух лібэралаў», «Зьвяз бацькаўшчыны — Хрысьціянскія дэмакраты Літвы», «Кааліцыя Выбарчай акцыі палякаў Літвы і Рускага альянсу «Блёк Вальдэмара Тамашэўскага», Партыя працы, «Парадак і справядлівасьць», Літоўская партыя зялёных, Саюз народнікаў, Саюз лібэралаў і цэнтру, Літоўскі саюз сялян і зялёных, Літоўская партыя сацыял-дэмакратаў.

«Актыўнасьць выбарцаў досыць высокая, практычна такая ж, як і два тыдні таму», — сказаў на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік Галоўвыбаркаму Зянонас Вайгаўскас.

У першым туры выбараў два тыдні таму агульная яўка склала 52,23%. Датэрмінова тады прагаласавала 6,02% выбарцаў.
XS
SM
MD
LG