Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Славянскам забіты італьянскі журналіст


Сэпаратыст у Славянску
Сэпаратыст у Славянску

МЗС Італіі пацьвердзіў факт гібелі італьянскага фатографа Андрэа Ракелі пад Славянскам (Данецкая вобласьць).

Гэтую інфармацыю італьянскі МЗС атрымаў ад украінскіх уладаў.

«Для канчатковага пацьверджаньня неабходна апазнаньне цела, якое было перавезена разам зь целам загінулага расейца ў шпіталь Андрэеўкі. Амбасада Італіі ў Кіеве будзе займацца дастаўкай цела Ракелі на радзіму», — цытуе ІТАР-ТАСС заяву зьнешнепалітычнага ведамства.

30-гадовы італьянскі фатограф Андрэа Ракелі спэцыялізаваўся на «гарачых кропках», рабіў фотарэпартажы з Аўганістану, Лібіі, Альжыру.

Паводле мясцовых СМІ, Ракелі разам са сваім францускім калегам і перакладчыкам трапіў пад абстрэл на поўдні Славянску, які акружаны ўкраінскімі вайскоўцамі.

Іх машыну абстралялі, паведамілі РИА «Новости» ў штабе народнага апалчэньня Славянску. Італьянскі журналіст і яго перакладчык забітыя, францускі рэпартэр паранены.
XS
SM
MD
LG