Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты ў Луганску хочуць прагаласаваць «падпольна»


На вуліцах Луганску

На вуліцах Луганску

На Луганшчыне актывісты мяркуюць арганізаваць «падпольнае» галасаваньне.

Участкі адкрыюць на некалькі гадзін і толькі для сваіх — прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, праўкраінскіх партыяў і прадпрымальніцкіх супольнасьцяў.

Пра такую ініцыятыву паведаміў юрыст Камітэту выбарцаў Украіны Богдан Бандарэнка, перадае Неделя.

Актывісты вырашаюць пытаньне падвозу бюлетэняў і выхаду на некалькі гадзін сяброў участковай камісіі для правядзеньня галасаваньня.

Аднак зь меркаваньняў бясьпекі гэтыя ўчасткі адкрыюцца ўсяго на некалькі гадзін, калі дастаўка бюлетэняў і сьпісаў выбарцаў праз блёкпасты ня дасьць збою.

Інфармацыя пра галасаваньне на такіх участках стане публічнай толькі пасьля дастаўкі выбарчай дакумэнтацыі на поўнач вобласьці.
XS
SM
MD
LG