Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Данецку не адкрыўся ніводзін выбарчы ўчастак?


Галоўны рэдактар «Новостей Донбасса»: Як толькі адчыняецца ўчастак, тэрарысты пачынаюць страляць.

Кіраўнік навіннага партала «Новости Донбасса» Аляксей Мацука ў інтэрвію Радыё Свабода распавёў пра тое, як праходзіць дзень прэзыдэнцкіх выбараў у Данецку.

— Ці працуе хоць адзін участак у Данецку?

— У Данецку ўчасткі не адчыненыя, таму што ў горадзе шмат тэрарыстаў са зброяй, якія пастаянна перасоўваюцца па горадзе. Як толькі дзесьці зьяўляецца спроба адчыніць выбарчы ўчастак, там зьяўляецца натоўп тэрарыстаў, якія пачынаюць страляць у паветра, па жылых дамах і па людзях. Таму сябры выбарчых камісіяў баяцца адчыняць участкі. І другая прычына — на ўчастках няма бюлетэняў, іх сюды проста не прывезьлі.

— Ці ёсьць у горадзе ўкраінскія салдаты, якія б маглі абараніць выбарчыя ўчасткі?

— Няма. Чаму, невядома.

— Ці могуць жыхары Данецку прагаласаваць у іншых гарадах?

— На поўдні і поўначы Данецкай вобласьці спакойна працуюць выбарчыя ўчасткі. Але галасаваньне ідзе па месцы прапіскі. У гэтай сытуацыі была прадугледжаная магчымасьць загадзя зарэгістравацца і атрымаць адмысловыя талёны, каб прагаласаваць у іншым горадзе. Тыя жыхары Данецку, якія гэта не зрабілі, ня маюць магчымасьці галасаваць у іншым горадзе.

— Ці вы асабіста змаглі прагаласаваць?

— Не, я працую сёньня вельмі напружана. І ехаць у іншы горад ня маю магчымасьці і часу.
XS
SM
MD
LG