Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як перадае УНІАН, прэм’ер ураду Ўкраіны Арсеній Яцанюк заявіў журналістам пасьля галасаваньня на пазачарговых выбарах прэзыдэнта Украіны на адным з выбарчых участкаў у Кіеве.

«Ва Ўкраіне будзе легітымна абраны кіраўнік дзяржавы», — заявіў Яцанюк.

Пры гэтым Яцанюк не сказаў, за каго з кандыдатаў прагаласаваў:

«У нас ёсьць ключавы дэмакратычны прынцып — гэта тайнае галасаваньне. Але я вам адкрыю гэтую таямніцу, за каго я галасаваў: за прэзыдэнта Ўкраіны».

Для таго, каб прагаласаваць, Яцанюк стаяў у чарзе разам з іншымі выбаршчыкамі і пасьпеў з некаторымі з іх пагутарыць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG